Ангела Мэркэль з мужам і польскай прэзыдэнцкай парай шпацыравала ў суботу па Гданьску. Канцлерка Нямеччыны знаходзіцца на польскай Балтыцы з прыватным візытам.
У Гданьску Мэркэль сустрэлася з Браніславам Камароўскім і яго жонкай Аннай. Абедзьве пары каля гадзіны гулялі па старым горадзе. Пазьней у адной з кавярняў прэзыдэнт
Камароўскі выпіў піва, а іншыя госьці мінэральную ваду й гданьскую гарэлку Goldwasser.
Пасьля шпацыру польскі прэзыдэнт запрасіў першую пару Нямеччыны ў прэзыдэнцкую рэзыдэнцыю Хэль. Там яны правядуць выходныя і ў нядзелю ўвечары вярнуцца ў Бэрлін.
дг