http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158547

Польскага рэжысэра ўзнагародзілі ў Карлавых Варах

11.07.2011

30-хвілінны фільм “Дэклярацыя несьмяротнасьці” рэжысэра Марціна Кашалкі атрымаў галоўную ўзнагароду ў катэгорыі кароткамэтражных стужак на 46 Міжнародным кінафэстывалі ў Карлавых Варах у Чэхіі. Найлепшым фільмам году журы абрала ізраільскую драму “Restoration”.

“Дэклярацыя несьмяротнасьці” – гэта партрэт Пятра “Шалёнага” Корчака – легенды польскага альпінізму. Аўтар фільму быў вучнем Корчака. У стужцы ён распытвае свайго настаўніка пра канец кар’еры, пра старасьць і разуменьне сьмерці.

Фільм “Дэклярацыя несьмяротнасьці” ўжо да гэтага здабыў шмат узнагарод на фэстывалях у Кракаве, Тампэры й Чыкага.

дг