http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158548

70 гадоў трагедыі ў Едвабнэ

10.07.2011

У мясцовасьці Едвабнэ, на ўсходзе Польшчы, узгадваюць ахвяраў трагедыі 70-гадовай даўніны. У 1941 годзе мясцовыя жыхары спалілі ў хляве 300 габрэяў.

У Едвабнэ прыбылі прадстаўнікі габрэйскай грамады Польшчы й вышэйшых ворганаў улады. У мэмарыяльным мерапрыемстве бярэ ўдзел экс-прэзыдэнт краіны Аляксандар Квасьнеўскі, які 10 гадоў таму ад імя польскага народу папрасіў у габрэяў прабачэньня. У чарговы раз папрасіў прабачэньня ў габрэяй і прысутны на ўрачыстасьці Браніслаў Камароўскі.

Паводле Інстытуту нацыянальнай памяці, які праводзіў сьледзтва, да масавага забойства габрэяў палякаў падбухторылі немцы. 10 ліпеня 1941 году каля 300 мясцовых габрэяў сагналі на цэнтрыльны пляц мястэчка, а потым жыўцом спалілі ў хляве. У 2001 годзе на месцы трагедыі быў ўсталяваны помнік.

дг