http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158550

Парлямэнцкая асамблея АБСЭ прыняла рэзалюцыю па Беларусі

10.07.2011

На штогадовай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Арганізацыі па бясьпецы й супрацоўніцтве ў Эўропе (ПА АБСЭ) 9 ліпеня ў Бялградзе ўхвалена рэзалюцыя па Беларусі.

Яе праект, скіраваны на "аднаўленьне дыялёгу" зь Менскам, быў прапанаваны для абмеркаваньня кіраўніком рабочай групы па Беларусі Утай Цапф.

Беларусь заклікаюць вызваліць палітычных зьняволеных, затрыманых у сувязі з дэманстрацыямі ў сьнежні 2010 года й дазволіць палітзьняволеным кансультавацца зь юрыстамі, сустракацца з сем`ямі, атрымліваць мэдыцынскую дапамогу. Парлямэнцкая асамблея заклікае дазволіць уезд у краіну незалежным экспэртам, разьвіваць заканадаўства ў сфэры СМІ ў адпаведнасьці зь міжнароднымі абавязацельствамі краіны.

Прыняцьце гэтай рэзалюцыі абмяжуе, калі не зьвядзе да нуля, магчымасьць дыялёгу зь Беларусьсю, заявіў на сэсіі ПА АБСЭ, намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі. Паводле яго, сытуацыя ў краіне "стабільная й прадказальная" і ў прыняцьці такой рэзалюцыі няма неабходнасьці.

дг