http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158587

Польскія судзьдзі й пракуроры абвясьцілі аднадзённы страйк

11.07.2011

Польскія судзьдзі й пракуроры распачалі сёньня аднадзённую акцыю пратэсту. Яны незадаволеныя плянамі ўраду замарозіць павышэньне заробкаў.

Пратэст палягае на тым, што судзьдзі й пракуроры масава бяруць адпачынкі на жаданьне, абвяшчаюць 20-хвілінныя перапынкі падчас паседжаньняў і аддаюць кроў у донарскіх пунктах.

Каб пратэст не адбіўся адмоўна на грамадзянах, аднадзённыя адпачынкі бяруць толькі тыя судзьдзі й пракуроры, у якіх на сёньня не прызначаныя працэсы.

Згодна з праектам бюджэту на 2012 год, урад замарожвае рост заробкаў усім катэгорыям бюджэтнікаў, апрача настаўнікаў. Аднак гэта супярэчыць закону, згодна зь якім заробак судзьдзі залежыць ад сярэдняй зарплаты ў другім квартале папярэдняга году.

дг