http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158600

У Менску асуджаны 119 удзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту

11.07.2011

У Менску асуджаны 119 удзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту, якая прайшла 6 ліпеня ў сераду. Усяго ў сталіцы было затрымана прыкладна 190 чалавек, паведамляюць беларускія праваабаронцы.
Асуджаныя пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі на тэрмін ад 5 да 15 сутак і штрафамі ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. Астатнія затрыманыя былі адпушчаныя без санкцый. Зьвестак пра асуджаных па рэгіёнах у праваабаронцаў пакуль няма.
Усяго з 8 чэрвеня за час правядзеньня акцый маўклівага пратэсту, арганізаваных інтэрнэт-супольнасцю "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі", у Беларусі было затрымана каля 1.730 чалавек, у тым ліку 77 журналістаў. Арганізатары акцый маўклівага пратэсту заяўляюць аб намеры працягваць іх, нягледзячы на рэпрэсіі з боку ўлад.

БелаПАН/вс