http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158608

У бліжэйшую сераду "Рэвалюцыя..." мяняе фармат

11.07.2011

Арганізатары грамадзкай акцыі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” падрабязна апісалі плян мерапрыемства на бліжэйшую сераду, 13 ліпеня. У параўнаньні з папярэднімі серадамі крыху памяняўся фармат акцыі, а таксам месцы збору ўдзельнікаў. Акрамя таго, арганізатары заклікаюць “рэвалюцыянераў” абавязкова ўзяць з сабой мабільныя тэлефоны, паколькі, згодна з новым плянам, а 20.00 гадзіне акцыя закончыцца званкамі будзільнікаў у сотавых тэлефонах. Больш падрабязную інфармацыю ды новы плян “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” друкуе большасьць незалежных элетронных інфармацыйных рэсурсаў.

вс