http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158618

На цеплаходзе “Булгарыя” знаходзіліся двое грамадзян Беларусі

11.07.2011

Паводле папярэдняй інфармацыі, атрыманай з амбасады Беларусі ў Расеі, на цеплаходзе “Булгарыя”, які затануў у нядзелю на Волзе, знаходзіліся двое грамадзян Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У зьнешнепалітычным ведамстве адзначылі, што адзін беларускі грамадзянін выратаваны, у цяперашні час вядуцца пошукі другога.

Судна затанула ў нядзелю падчас навальніцы ў 3 кілямэтрах ад берага. Цеплаход накіроўваўся з горада Балгар у Казань. Усяго на борце знаходзіліся, па розных дадзеных, ад 196 да 199 чалавек, у тым ліку 59 дзяцей. Выратаваны 79 чалавек.

дг