Арыштаваная 3 ліпеня падчас маўклівай акцыі на Прывакзальнай плошчы ў Менску цяжарная жанчына страціла дзіця. Як паведамлялі сьведкі здарэньня, мужчыны ў цывільнай вопратцы схапілі маладую жанчыну ды жорстка кінулі ў аўтазак. Просьбы ды ўгаворы іншых людзей пашкадаваць цяжарную жанчыну не дапамаглі. Дзяўчына дзьве гадзіны прасядзела ў міліцыі, пазьней яе адпусьцілі, яе ж мужа пасадзілі на суткі. Ён выйдзе на свабоду толькі 13 ліпеня й ня ведае, якая трагедыя здарылася зь сям’ёй. Самае страшнае, што з-за перанесенага стрэса дзяўчына страціла дзіця. Прычым маладая жанчына на Прывакзальнай плошчы аказалася выпадкова, бо прыйшла сустракаць цягнік.
вс