http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158653

На Волзе працягваецца пошукавая акцыя

12.07.2011

На Волзе ў Татарстане працягваецца пошукавая акцыя пасьля катастрофы пасажырскага судна „Булгарыя”. Афіцыйная лічба ахвяраў – 71 чалавек. Аднак вядома, што гэтыя лічбы будуць павялічвацца, паколькі вадалазы знашлі шмат целаў унутры судна. На думку ратаўнікоў, ня ўдасца знайсьці ўсе целы. Судна будзе паднятае на паверхню й парэзанае на часткі.

На борце судна было 208 пасажыраў у той час, калі на караблі магло знаходзіцца ня больш 120. Выратавацца змаглі 79 чалавек.

Прадстаўнікі камісіі па высьвятленьні прычынаў катастрофы заяўляюць пра жорсткае пакараньне капітанаў суднаў, якія праходзілі побач зь месцам катастрофы й не аказалі дапамогі дрыфуючым пасажырам.

кр