http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158656

Скарбы гішпанскай манархіі на выставе ў Кракаве

13.07.2011

У Кракаве адчынілася  выства „Скарбы гішпанскай манархіі”. Прыняць у сябе экспанаты Польшча старалася больш за 4 гады. Экспазыцыя налічвае больш за 100 унікальных прадметаў, пазычаных у Patrimonio Nacional de Espana- установы, якая займаецца ўлікам калекцыяў гішпанскага каралеўскага двара.

На выставе ў Кракаве можна пабачыць экспанаты з канца XV да  XІX стагодзьдзя, між іншымі, карціны Эль-Грэка, Гоі, Тыцыяна ды Вэласкэса. Акрамя карцін, на выставе прадстаўлены прадметы мастацкага рамяства: посуд, скульптуры, скрыні, камоды, шлемы ды парцалянавыя фігуркі.

Выстава зьяўляецца адной з культурніцкіх падзеяў у рамках польскага старшынства ў ЭЗ і адбываецца пад патранатам караля Гішпаніі Хуана Карласа й прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага. Выстава працуе ў кракаўскім Нацыянальным музэі да 9 кастрычніка.

кр