Міністэрства інфармацыі Беларусі адклікавала свой іск да недзяржаўнай газэты “Наша ніва”. Сёньня на паседжаньні Вышэйшага гаспадарчага суда прадстаўнік Мінінфарма заявіў пра хадайніцтва аб адкліканьні іскавай заявы аб спыненьні выхаду газэты. Суд задаволіў хадайніцтва Міністэрства інфармацыі.
Нагадаем, Мінінфармацыі зьвярнулася ў суд зь іскам аб закрыцьці “Нашай нівы”, спасылаючыся на закон “Аб сродках масавай інфармацыі”, па прычыне вынясеньня рэдакцыі на працягу года больше за два пісьмовыя папярэджаньні. Два папярэджаньні газэта атрымала за публікацыі на тэму расейскага фільма “Хросны бацька”, а трэцяе - у сувязі з асьвятленьнем тэракту ў менскім мэтро. Чацьвертае папярэджаньне вынесена некалькі дзён таму з-за адсутнасьці падпіснога індэкса ў адным з нумароў газэты.
вс