http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158662

Чаму ў Беларусі стратныя фірмы, якія павінны быць прыбытковымі? (аўдыё)

12.07.2011

У Беларусі апублікаваная фінансавая справаздача аб дзейнасьці адкрытых акцыянэрных таварыстваў у пэрыяд першых трох месяцаў бягучага году.
Так, “Нафтан” прынёс страты ў памеры 198 млрд. рублёў. Іншае буйное прадпрыемства, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод апынуўся на другім месцы са стратай 166 млрд. беларускіх рублёў. Трэцяе месца па стратнасьці сярод беларускіх фірмаў заняла “Крыніца” - буйнейшы піваварны завод краіны. Яго страты склалі 8,5 млрд. рублёў. Варта нагадаць, што ў мінулым годзе «Нафтан» і Мазырскі НПЗ былі аднымі з самых прыбытковых прадпрыемстваў краіны.
Ва ўсім сьвеце нафтаздабываючая й нафтаперапрацоўчая галіны, а таксама піўная прамысловасьць прыносяць немалыя прыбыткі, у Беларусі ж – наадварот. У чым жа справа? Гэтае ды іншыя пытаньні мы задалі спэцыялістам: былому старшыню Нацбанка Беларусі, прафэсару Станіславу Багданкевічу ды эканамісту Сяргею Чаламу.

матэрыял у далучаным гукавым файле