http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158709

Журналісты зьвярнуліся ў Генпракуратуру

13.07.2011

Сёньня раніцай у Генэральную пракуратуру Беларусі быў пададзена калектыўны зварот журналістаў з патрабаваньнем рассьледаваць факты затрыманьня прадстаўнікоў СМІ падчас акцый пратэсту. Зварот падпісалі 30 чалавек. Аналягічны ліст на працягу сёньняшняга дня будзе пададзены ў Міністэрства ўнутраных спраў. Ініцыятары не асабліва спадзяюцца на посьпех, аднак лічаць, што зрабіць гэта было неабходна. Нагадаем, што з 8 чэрвеня, за час правядзеньня акцыяў маўклівага пратэсту ў Беларусі былі затрыманы 77 журналістаў. Найбольшая колькасьць супрацоўнікаў СМІ - 28 чалавек - былі затрыманыя падчас апошняй акцыі 6 ліпеня.

кр/euroradio