Супрацоўнікі ўпраўленьня па наркакантролі й супрацьдзеяньні гандлю людзьмі УУС Менаблвыканкама затрымалі 35-гадовага грамадзяніна Бахрэйна. У дачыненьні да яго распачатыя крымінальныя справы па выкарыстаньні заняткаў прастытуцыяй або стварэньні ўмоў для заняткаў прастытуцыяй.
Іншаземец прыехаў у Беларусь некалькі гадоў таму й зарэгістраваў будаўнічую фірму, якую выкарыстаў для прыкрыцьця злачыннай дзейнасьці. Замест будаўніцтва іншаземец заняўся сутэнёрствам, прычым у вельмі буйным маштабе. Для гэтага ён наймаў пад Менскам два вельмі дарагія катэджы, дзе кліентам аказваліся інтымныя паслугі. Прастытуцыяй займаліся ў асноўным іншагароднія студэнткі сталічных ВНУ.
Паводле інфармацыі праваахоўных ворганаў, за пэрыяд ад ліпеня па кастрычнік мінулага году злачынца зарабіў у Беларусі каля паўмільёна даляраў.
кр/БелаПАН