http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158712

За адмову ад дактыласкапіі -700 тыс. штрафу

13.07.2011

Сьвятар вёскі Касута Вілейскага раёна Ігар Прылепскі аштрафаваны на 700 тыс. беларускіх рублёў за адмову ад дактыласкапіі. Ён заявіў, што такое патрабаваньне раўназначнае з падазрэньнем у тэракце, яно незаконнае й закранае яго гонар ды годнасьць як сьвятара.

- Мы выхоўваліся ў традыцыі, паводле якой здыманьне адбіткаў пальцаў было адзнакаю злачынства. Калі б было нейкае тлумачэньне да гэтага, а так – я адмовіўся, сыходзіўшы са сваіх рэлігійна-этычных перакананьняў, распавядае сьвятар.

Прадстаўнік міліцыі склаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, дзе пазначана, што сьвятар не падпарадкаваўся законнаму патрабаваньню супрацоўніка міліцыі. У адпаведнасьці з пратаколам суд вынес  штраф памерам у 700 тыс. беларускіх рублёў.
Айцец Ігар кажа, што тэарэтычна можна было б абскардзіць гэты прысуд, але ў Беларусі гэта працяглая й ненадзейная працэдура. У такім выпадку ён зьбіраецца заплаціць штраф.

кр/racyja