http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158719

Няпраўда, што іншаземцы запаўняюць нарвэскія турмы

14.07.2011

77% злачынстваў у Нарвэгіі зьдзяйсьняюць самі нарвэгі. Астатнія 23%  - іншаземцы, сярод іх і палякі. Нарвэская паліцыя называе дзесяць краін, грамадзяне якіх найчасьцей парушаюць права на тэрыторыі Нарвэгіі. На першым месцы Летува, на апошнім - Вялікабрытанія. Польшча займе трэцяе месца.

Паводле паліцыі, польскія гангі, займаюцца крадзяжом рухавікоў яхтаў. Акрамя гэтага, крадуць з аўтамабіляў, найчасьцей з „Фольксвагенаў”, падушкі бясьпекі ды абстляваньне GPS. Дзейнічаюць таксама польскія кішэнныя злодзеі.

Дадзеныя нарвэжскай паліцыі падвяргаюць распаўсюджанае сярод нарвэгаў меркаваньне, што іншаземцы запаўняюць нарвэскія арышты й турмы.

яс