http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158720

Грамадзяне правяраюць, як мясцовыя ўлады выдаюць грошы

13.07.2011

Жыхары некалькіх мясцовасьцяў у Польшчы правяраюць, якім чынам мясцовыя ўлады расходуюць сродкі з гэтак званага „коркавага фонду”. Гэта грошы з аплат за ліцэнзію на продаж алькаголю, якія павінны прызначацца на супрацьдзеяньне алькагалізму й наркаманіі.

Яны разьлічаны на падтрымку для залежных і на адукацыю моладзі, асабліва зь сем’яў з алькагольнымі праблемамі.

На практыцы вельмі часта мясцовыя ўлады латаюць бюджэтную дзірку, або іншым чынам злоўжываюць, - кажа Катажына Батко, ініцыятарка праграмы „Моцная варта”.

К. Батко: Нам паведамілі, што нейкі бургамістар заплаціў з гэтага фонду за летнік свайго дзіцяці. Ён патлумачыў, што два гады раней паліцыя затрымала яго за рулём у нецьвярозым стане. Значыць, ён якраз пад пагрозай алькагольнай залежнасьці, і ягонае дзіця мае права на бясплатны адпачынак.

Звычайныя грамадзяне, якія заявілі пра свой удзел у праграме „Моцная варта”, наведваюць дзяржаўныя ўстановы й праглядаюць дакумэнты, датычныя барацьбы гмінных уладаў з залежнасьцямі. Маніторынг праводзіцца ў 16 мясцовасьцях. Напрыканцы году жыхары-ўдзельнікі праграмы падрыхтуюць справаздачу.

яс