Юлія Цімашэнка падала скаргу ў Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбурзе. Экс-прэм’ер Украіны патрабуе, каб суд пацьвердзіў, што Ўкраіна парушыла некалькі артыкулаў Эўрапейскай канвэнцыі правоў чалавека.
Скарга датычыць амаль усіх судовых працэсаў, якія былі ўзбуджаны супраць Юліі Цімашэнкі: адносна злоўжываньня фінансавымі сродкамі з продажу квотаў эмісіі цяплічных газаў, адносна парушэньняў у справе пакупкі машын хуткай дапамогі для вясковых паліклінік, а таксама адносна некарысных для Ўкраіны газавых кантрактаў з Расеяй.
Юлія Цімашэнка абвінавачвае ўлады краіны, якія, насуперак законам, абмяжоўваюць яе права выезду зь месца прапіскі.
яс