http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158723

Японія адмаўляецца ад АЭС

13.07.2011

Прэм’ер-міністар Японіі заклікаў адмовіцца ад атамнай энэргіі ва ўсёй краіне. Гэта рэвалюцыя ў падыходзе японцаў да энэргетычнай будучыні. На прэс-канфэрэнцыі прэм’ер-міністар Наота Кан сьцьвердзіў, што краіна павінна разьвіваць аднаўляльныя крыніцы энэргіі.

Зараз Японія зьяўляецца гігантам у галіне атамнай энэргіі. Да катастрофы ў Фукусіме амаль трэць электраэнэргіі забясьпечвалі менавіта АЭС. У 2030 годзе плянавалася, што атамная энэргія забясьпечыць краіну ў 50%. Пасьля аварыі ў Фукусіме ўсё больш японцаў выступае супраць АЭС.

Прэм’ер Наота Кан ня выявіў падрабязнасьцяў пляну энэргетычнага забесьпячэньня краіны, але ён выказаўся ў падтрымку выкарыстаньня сонечнай энэргіі, ветравой і біямасы.

яс