Урад Беларусі напярэдадні ацяпляльнага сезону рыхтуе падвышэньне тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі. Тарыфы будуць дыфэрэнцыяваныя для розных сацыяльных груп у залежнасьці ад іх ўзроўню прыбыткаў.
Сутнасць павышэньня аплатаў можна зьвесьці да прынцыпу «высокі заробак - высокія тарыфы». Пры гэтым менш за ўсё ад будучага падвышэньня кошту паслуг ЖКГ пацерпяць найменш забясьпечаныя слаі насельніцтва: пэнсіянеры, студэнты, якія пражываюць у інтэрнатах, шматдзетныя й малазабясьпечаныя сем'і. Такім чынам, існуючую ў Беларусі сыстэму бюджэтнага субсыдыяваньня кошту жыльлёва-камунальных паслугаў для ўсіх слаёў насельніцтва часткова заменіць прынцып адраснай сацыяльнай дапамогі.
кр/«Інтэрфакс-Захад»