http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158791

Лекары змагаюцца за жыцьцё 6-гадовай дзяўчынкі

14.07.2011

Вось ужо некалькіх дзён у харвацкай клініцы лекары змагаюцца за жыцьцё 6-гадовай польскай дзяўчынкі. Бацькі пакінулі яе ў гарачай, зачыненай машыне на працягу 45 хвілін. Дзяўчынка атрымала сонечны ўдар, у яе таксама пашкоджаныя ныркі, печань і мозг. Дзіця дыхае самастойна, але зь ёй няма кантакту. Харвацкія лекары кажуць, што стан малой пацыенткі вельмі сур'ёзны.

Трагедыя здарылася ў суботу на папулярным турыстычным востраве Крк. Палякі пакінулі дачку ў машыне, а самі пачалі выгружаць багаж. Бацькі заўважылі, што дзіця сядзіць у машыне, разагрэтай да плюс 50 градусаў у моманце, калі дзяўчынка страціла прытомнасьць. 
Ацаніць стан пашкоджаньня мозгу лекары змогуць толькі пасьля таго, як шасьцігодка выйдзе з комы.

вс