http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158796

«Апладзіраваць сёньня можна» - пасол Францыі на прыёме

14.07.2011

Пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнэры лічыць, што беларускія ўлады павінны выпусьціць іншадумцаў з турмаў.
«Гісторыя паказвае, што наяўнасьць іншадумцаў у турмах ніколі не ўзьвялічвае дзяржаву», — заявіў амбасадар на ўрачыстым прыёме ў гонар нацыянальнага сьвята — Дня ўзяцьця Бастыліі. Пры гэтым ён параўнаў сёньняшніх асуджаных прадстаўнікоў палітычных партый і грамадзянскай супольнасьці зь вязьнямі Бастыліі. «Сёньня сьвет добра памятае імёны зьняволеных Бастыліі: Вальтэр, Бамаршэ. Але імёны судзьдзяў гісторыя забыла назаўсёды» — сказаў Мішэль Рэнэры.
Амбасадар таксама выказаў меркаваньне, што Беларусь стане мацнейшай, калі на яе тэрыторыі будуць улічвацца ўсе думкі.
Прамова пасла была сустрэтая гучнымі й працяглымі апладысмэнтамі, на што ён заўважыў: «Апладзіраваць сёньня можна».

інтэрфакс/nn/вс