http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158833

Прысуды Саньнікаву й іншым удзельнікам дэманстрацыі 19-га сьнежня засталіся бязь

15.07.2011

Менскі гарадзкі суд пасьля разгляду касацыйных скаргаў пакінуў без зьмены прысуд экс-кандыдату на прэзыдэнцкую пасаду Андрэю Саньнікаву й іншым удзельнікам дэманстрацыі 19-га сьнежня.

Нагадаем, 14 траўня гэтага года Саньнікаў быў прысуджаны да пяці гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Суд Партызанскага раёна Менска прызнаў палітыка вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў.

Бязь зьменаў пакінулі прысуды Фёдару Мірзаянаву, Ільлі Васілевічу, Уладзімеру Яроменку. Яны атрымалі па тры гады калёніі. Незадаволенай засталася скарга Алега Гнедчыка, асуджанага на тры з паловаю гады, і Зьмітра Бандарэнкі. Давераную асобу Андрэя Саньнікава прысудзілі да двух гадоў калёніі.

дг