Апазыцыйныя палітыкі прапаноўваюць генпракурору, а таксама старшыням Канстытуцыйнага й Вярхоўнага судоў Беларусі абмеркаваць на сумеснай сустрэчы пытаньні "татальнага парушэьння правоў і свабод у Беларусі", паведамляе БелаПАН.
Адпаведную прапанову ў пісьмовы выглядзе яны перадалі сёньня ў Генпракуратуру, Канстытуцыйны й Вярхоўны суды. Пад дакумэнтам падпісаліся Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў, Аляксей Янукевіч, Віктар Карняенка й Віталь Рымашэўскі.
У. Някляеў: У нашай краіне невядомыя людзі зьбіваюць грамадзян наўпрост на цэнтральных вуліцах. Аднак генпракурор, Канстытуцыйны й Вярхоўны суды на гэта ніяк не рэагуюць, нібыта гэта да іх не адносіцца. Калі яны ня хочуць выконваць сваю прамую работу, быць гарантамі правоў і свабод грамадзян, ім неабходна пакінуць гэтыя пасады. Гэта было б справядліва.
Анатоль Лябедзька ў сваю чаргу зазначыў: "Нам бы вельмі хацелася абмеркаваць зь генпракурорам, старшынямі Канстытуцыйнага й Вярхоўнага судоў брутальныя дзеяньні сілавых структур. Канстытуцыя ў Беларусі становіцца простай паперкай, таму што многія яе артыкулы не выконвае сама ўлада".
дг