http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158845

43 польскіх псэўдазаўзятараў затрымала летувіская паліцыя

15.07.2011

43 польскіх псэўдазаўзятараў затрымала летувіская паліцыя. Затрымана таксама 10 хуліганаў з Галяндыі. Перад футбольным матчам паміж летувіскім клюбам Tauras і галяндзкім  ADO Den Haag  у Коўне адбылася бойка псэўдазаўзятараў.

Большасьць затрыманых паводзілі сябе вельмі агрэсіўна й былі пад узьдзеяньнем алькаголю. Раней летувіскія СМІ паведамілі, што на мяжы ў польскіх псэўдазаўзятараў былі сканфіскаваны бэйсбольныя біты.

кр