http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158847

Ці ЗША будуць мець 52 штаты?

16.07.2011

Ці ЗША будуй мець 52 штаты? Некаторыя палітыкі з Каліфорніі й Арызоны  ўсё часьцей гавораць пра разлом і ўтварэньне новых штатаў. 

Каліфорніяй кіруюць дэмакраты. Іх кіраваньнем незадаволеныя рэспубліканцы з паўднёвай часткі штату, дзе жыве каля 13 мільёнаў насельніцтва.  Гэтыя палітыкі папярэджваюць, што ў выпадку, калі ўлады Каліфорніі ня зьнізяць падаткаў і ня спросьцяць прынцыпаў вядзеньня бізнэсу, то яны прадпрымуць крокі ў напрамку разлому.

Падобныя настроі пануюць у Арызоне. Там пра стварэньне новага штату ўсё часьцей  гавораць дэмакраты, якія дакараюць рэспубліканцаў у зьнішчэньні публічнай адукацыі й радыкальнай іміграцыйнай палітыцы.

У гісторыі ЗША двойчы даходзіла да падзелу штатаў. У 1820 годзе на тэрыторыі штату Масачусатс быў створаны штат Мэйн. У 1863 годзе, калі Вірджынія далучылася да канфэдэрацыі, была створана Заходняя Вірджынія.

На думку экспэртаў, трэці разлом ЗША не пагражае. Заявы й дзеяньні мясцовых палітыкаў – гэта хутчэй праява асабістых комплексаў ці незрэалізаваных амбіцыяў, чым рэальная пагроза разлому.

кр