http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158871

Анрэй Макарэвіч падтрымаў беларускіх палізьняволеных

16.07.2011

Чарговая расейская рок-зорка падтрымала беларускіх палізьняволеных. Лідар рок-гурта "Машина времени" Андрэй Макарэвіч у сваім відэазвароце заявіў:

"Я зь вельмі вялікім смуткам і вялікай занепакоенасьцю гляджу на тое, што адбываецца ў Беларусі. Прэзыдэнт, які ўмудрыўся давесьці краіну да краю галечы, які трымаецца на нейкім незразумелым пастаянным гандлі з Расеяй і, па-мойму, ні на чым больш, які душыць усіх нязгодных на корані, і пры гэтым яшчэ гаворыць пра нейкую дэмакратыю... гэта, вядома, доўга працягвацца ня можа",- сказаў Андрэй Макарэвіч.

Гэта чарговая праява падтрымкі беларускіх палітвязьняў расейскімі зоркамі. Адным зь першых быў лідар гурту ДДТ Юры Шаўчук.