1500 габрэяў і арабаў удзельнічалі ў маршы падтрымкі палестынскай незалежнасьці, якую Парлямэнцкая Асамблея ААН абвесьціць падчас верасеньскай пленарнай сэсіі. Марш падтрымкі прайшоў у Іерусаліме. Не пацьвердзіліся сцэнары, што радыкальныя ізраільцяне паспрабуюць перашкодзіць шэсьцю.
Шэсьце адбылося ўздоўж абаронных муроў з XVI стагодзьдзя вакол Старога Гораду. У дэманстрацыі прымалі ўдзел чальцы габрэйскіх і арабскіх левацэнтрысцкіх груповак.
Былы амбасадар ЗША пры ААН Джон Больтан, які знаходзіцца ў Ізраэлі, заявіў, што аднабаковае прызнаньне палестынскай незалежнасьці ня мае сэнсу, паколькі яе заблякуе амэрыканскае вэта ў Радзе Бясьпекі.
кр