http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158889

Новым нунцыем у Беларусі стаў арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроцьці

16.07.2011

Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Кляўдыё Гуджэроцьці апостальскім нунцыем у Беларусі, паведамляе афіцыйны партал Каталіцкага касьцёлу ў Беларусі catholic.by.

Арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроцьці нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 году ў Вэроне (Італія). Сьвятарскае пасьвячэньне атрымаў у1982 годзе.

Cкончыў факультэт Усходніх моваў і літаратуры пры Вэнэцыянскім дзяржаўным унівэрсітэце «Cà Foscari», а таксама атрымаў навуковую ступень магістра навукі сьвятой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце сьв. Анзэльма ў Рыме.

У 1985 г. паступіў на служэньне ў Апостальскую Сталіцу ў Кангрэгацыю па справах усходніх Касьцёлаў. Да свайго прызначэньня апостальскім нунцыем у Беларусі працаваў ў Грузіі, Армэніі й Азэрбайджане.

Нынцый – гэта дыпляматычны прадстаўнік Папы Рымскага ў краіне, зь якой у Ватыкана ўсталяваныя афіцыйныя адносіны.

дг