Белы дом прыняў рашэньне аб прызнаньні паўстанцкай пераходнай нацыянальнай рады Лібіі адзіным законным прадстаўніком народа. Аб гэтым у Стамбуле паведаміла дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан на канфэрэнцыі кантактнай групы па Лібіі.
Паводле словаў Клінтан, кіраўніцтва ЗША больш ня лічыць Муамара Кадафі законным прадстаўніком лібійскага народа. Такое рашэньне азначае, што Вашынгтон з гэтага часу можа для дапамогі паўстанцам выкарыстоўваць сродкі рэжыму Кадафі, раней замарожаныя ў амэрыканскіх банках. Гаворка ідзе пра прыкладна 30 млрд. даляраў.
На канфэрэнцыі дасягнута таксама рашэньне аб падпісаньні калектыўнай рэзалюцыі аб страце Кадафі легітымнага статусу.
Акрамя прызнаньня легітымнасьці лібійскіх паўстанцаў, удзельнікі кантактнай групы дамовіліся стварыць плян пасьляваеннага разьвіцьця Лібіі, у тым ліку правядзеньня палітычных рэформаў, якія дапамогуць краіне перайсьці ад дыктатуры да дэмакратычнай формы кіраваньня.
вс