http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158904

Б.Абама сустрэўся з Далай-Ламам XIV

16.07.2011

Урад Тыбэту ў эміграцыі ў Індыі вітае сустрэчу Далай-Ламы XIV з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам. Супраць спатканьня пратэстуе Пэкін, паведамляе з Дэлі карэспандэнт Польскага радыё.
Паводле тыбэцкага эміграцыйнага ўраду, сёньняшняя сустрэча з амэрыканскім лідарам стала магчымасьцю паінфармаваць яго пра цяжкую сытуацыю жыхароў Тыбэту, які з 1950-х гадоў займае Кітай.
Гэта другая ў апошні час сустрэча Барака Абамы з духоўным лідарам тыбэтцаў Далай-Ламам XIV – перад гэтым яны спаткаліся ў лютым мінулага году.

вс