Сёньня ў нас гутарка пойдзе пра ўсё большую папулярнасьць тэхналёгіяў традыцыйнага будаўніцтва – падобнага да таго, якое прымянялі на вёсках нашыя прадзеды.
Вось, напрыклад, пашыраецца зацікаўленьне выкарыстаньнем чароту ў сучасным будаўніцтве. Чаротам ацяпляюць сьцены і дахі, а таксама робяуь поўнае дахавае пакрыцьцё. Аднак жа ў Эўропе існуе дэфіцыт спэцыялістаў па гэтай галіне, нават у тых краінах, у якіх яшчэ дзе-недзе засталіся драўляныя дамы, крытыя страхой, аблепеныя глінай. На захадзе Эўропы гэта ўжо поўная экзотыка.
ПАСЛУХАЙ ЭФІРНЫ СЮЖЭТ
Расказвае Юры Супрыновіч, дырэктар Міжнароднага дабрачыннага грамадзкага аб'яднаньня „Экадом”, якое ўдзельнічала ў праекце.
Сярод краін, у якіх найбольш энтузіястаў адраджэньня традыцыйнага будаўніцтва й таксама спэцыялістаў па старажытных будаўнічых тэхніках, лідыруе Нямеччына.
І вось у Беларусі рэалізавалася нямецка-беларуская праграма навучаньня будаўнікоў – спэцыялістаў па выкарыстаньні чароту. У навучаньні прынялі ўдзел дзесяць чалявек, пераважна зь сельсіх мясцовасьцяў.
У Беларусі ўзьведзены й заселены ўжо два экалягічныя пасёлкі агулам у 60 дамоў. Яны разьмешчаны ў Мядзельскам раёне й Лепельскім раёне Віцебскай вобласьці. Гэта вынік іншага супольнага беларуска-нямецкага праекту арганізацыі "Экадом" і нямецкага партнэра "Дамы на месца Чарнобыля". У экалягічна чыстых, эфэктыўных дамах жывуць маладыя сем'і зь дзецьмі, пераселеныя з забруджанай пасьля аварыі на ЧАЭС тэрыторыі.
У Беларусі расьце інтарэс да выкарыстаньня чароту ў будаўніцтве.
Арганізацыя "Экадом" і яе актывісты лічаць, што ў будаўніцтве, асабліва на вёсках, павінны выкарыстоўвацца ў першай чарговасьці мясцовыя матэрыялы, рэсурсы мясцовага рэгіёну, як драўніна, гліна, чарот.
Юры Супрановіч параўноўвае кошт экалягічных матэрыялаў з традыцыйнымі сучаснымі будматэрыяламі.
Застаецца яшчэ пытаньне бясьпекі экалягічнага дому. Хвалюе пытаньне, ці драўляным дамам, крытым чаротам, больш пагражае пажар чым, напрыклад, дамам з цэглы.
Пра экалягічныя дамы ў Беларусі й рост папулярнасьці тэхналёгіяў традыцыйнага будаўніцтва распавёў дырэктар Міжнароднага дабрачыннага грамадзкага аб'яднаньня „Экадом” Юры Супрыновіч.
Я.С