http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158911

У Кракаве прагрымеў чарговы выбух

17.07.2011

Група паліцыя працуе на месцы выбуху бомбы ў Кракаве. Сёньня ў выніку прывядзеньня ў дзеяньне выбуховага рэчыва, схаванага ў плястыкавай трубе, раненьні атрымаў 65-гадовы жыхар горада. Выбух адбыўся, калі мужчына падняў трубу, якая ляжала каля яго дома. Паводле інфармацыі паліцыйных экспэртаў, выбуховае прыстасаваньне выраблена саматужна. Супрацоўнікі праваахоўных ворганаў лічаць, што сёньняшні выбух зьвязаны з ранейшымі ўзрывамі. Перадапошні здарыўся ў чацьвер у адным зь мікрараёнаў Кракава. Раненьні атрымаў кракавянін, якому раней прыходзілі пагрозы. Паліцыя стварыла спэцыяльную брыгаду для рассьледаваньня інцыдэнтаў. 

вс