http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158912

Расея: забарона на эксплюатацыю суднаў тыпу "Булгарыя"

17.07.2011

У Расеі ўведзена забарона на эксплюатацыю ўсіх цеплаходаў, падобных патанулай «Булгарыі», а іх лёс вызначаць пасьля высьвятленьня прычын катастрофы. Пра гэта з Масквы паведамляе карэспандэнт Польскага радыё са спасылкай на словы міністра транспарта Расеі Ігара Лявіціна.
 Нагадаем, двухпалубны дызэль-электроход «Булгарыя», пабудаваны ў 1955 годзе ў Чэхаславакіі, затануў тыдзень таму падчас навальніцы ў Куйбышаўскім вадасховішчы на Волзе, у трох кілямэтрах ад берага. На судне знаходзіліся 208 чалавек. Паводле апошніх дадзеных, загінулі 114 чалавек, выратаваны 79, лёс астатніх невядомы.
 Акалічнасьці катастрофы высьвятляюцца. Сьведкі здарэньня кажуць, што судна выйшла з порта з нахілам на правы борт.

вс