http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158914

Сырыйская апазыцыя выпрацоўвае стратэгію

18.07.2011

Больш за 350 сырыйскіх апазыцыянераў сустрэлася ў Стамбуле ў Турцыі з мэтай абмеркаваньня стратэгіі па пазбаўленьні ўлады прэзыдэнта Башара аль-Асада. Першапачаткова плянавалася, што сустрэча пройдзе ў сталіцы Сырыі Дамаску. Аднак вырашана зьмяніць месца правядзеньня спатканьня пасьля таго, як у пятніцу службы бясьпекі дыктатара забілі 28 мірных жыхароў падчас дэманстрацый у розных гарадах краіны. 300 чалавек трапілі ў турмы.
У стамбульскай сустрэчы прымае ўдзел дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан, якая заклікала аль-Асада спыніць акты насільля супраць апазыцыі. Яна таксама заявіла, што адміністрацыя ЗША будзе дапамагаць сырыйскай апазыцыі ў мірным заканчэньні канфлікту.

вс