http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158967

На дзяржрадыё забаранілі песьні Цоя й імя Аляксандар Рыгоравіч

18.07.2011

Адміністрацыя Першага каналу Беларускага радыё распрацавала для працаўнікоў сьпіс песьняў і выразаў, якія не павінны трапіць у эфір. Пра гэта тэлеканалу Белсат паведаміла супрацоўніца радыёстанцыі.

“Перш за ўсё, гэта “Перамен” Віктара Цоя, – кажа яна. – Апошні месяц вельмі шмат людзей замаўлялі яе – раней такога не было. І яшчэ песьні “Ляпісаў” – “Грай” і “Belarus freedom”. Суразмоўца адзначае, што гэтыя кампазыцыі далучылі да ранейшых забаронаў гуртоў “N.R.M.”, “Крамбамбуля”, “Крама” ды інш.

Апрача таго, на працоўным стале кожнага радыёвядоўцы цяпер вісіць раздрукоўка забароненых для вымаўленьня ў эфіры словаў. “Пасьля выпадку з Шосам Аляксандрам Рыгоравічам на “Руском радио” дырэкцыя сабрала нараду, дзе нам патлумачылі, што вымаўляць у эфіры “ШОС” ці проста “Аляксандр Рыгоравіч” забараняецца. Зараз усе паведамленьні ад слухачоў некалькі разоў перачытваюць, перш чым пусьціць у эфір”.

дг