Інспэктар аховы Бярэзінскага нацыянальнага запаведніка загінуў ад кулі браканьера, паведамілі БелТА ў Генпракуратуры.
Інцыдэнт адбыўся паблізу вёскі Дражна Лепельскага раёна. Незаконным паляваньнем ў гэтым раёне займаўся раней судзімы 38-гадовы жыхар Лепеля. Ад стрэлу зь яго стрэльбы ІЖ-26 і загінуў інспэктар аховы запаведніка – мужчына 1975 году нараджэньня. Зброя, як пазьней выявілася, была незарэгістраванай.
Падазраваны быў затрыманы праваахоўнікамі. У ворганах пракуратуры пакуль не паведамляюць, ці была ўзбуджана крымінальная справа. Зараз высьвятляюцца больш дакладныя абставіны здарэньня.
дг