Шаснаццаць дзікіх сланоў напалі на вёску ў цэнтральнаіндыйскім штаце Чацісгар (Chhattisgarh). Спалоханыя жыхары пакінулі свае дамы й схаваліся ў джунглях. Ужо тыдзень яны чакаюць, калі сланы выйдуць зь вёскі.
Зьвяры абжыліся ў пасёлку і, меркаваньнем лясьнікоў, не зьбіраюцца пакідаць вёску. Адначасова яны разбураюць гліняныя збудаваньні й зьядаюць прадукты са сьвірнаў. Лесьнікі кажуць, што жыхары вёскі павінны цярпліва чакаць, калі зьвяры пакінуць вёску, таму што лясныя службы ня ў стане прагнаць статак.
У цэнтральнай Індыі час ад часу здараецца наступленьне сланоў на вясковыя пасёлкі.
Прычына ў тым, што зьмяншаецца плошча лясоў, у якіх натурльна жывуць дзікія сланы. Лясная тэрыторыя прызначаецца, між іншым, на прамысловыя інвэстыцыі.
Пазбаўленыя свайго натуральнага асяродзьдзя зьвяры ўсё часьцей уваходзяць на населеныя тэрыторыі.
Эколягі называюць гэтыя выпадкі канфліктам паміж дзікай прыродай і эканамічнай дзейнасьцю чалавека.
яс