http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158973

Адміністрацыя Лукашэнкі: беларусы задаволеныя сваім жыцьцём

18.07.2011

Большасьць беларусаў, 58% грамадзян, нават ва ўмовах сыстэмнага эканамічнага крызысу задаволеныя сваім жыцьцём. Гэта вынікі чэрвеньскага апытаньня Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі (ІАЦ). Апытаньне было праведзена па тэлефоне.

Аказваецца, незадаволеных жыцьцём грамадзян у Беларусі стала амаль на 5% менш, чым у траўні. А 9% апытаных і ўвогуле адзначаюць паляпшэньне свайго матэрыяльнага становішча.

96,5% беларусаў, паводле ІАЦ,  адмаўляюць магчымасьць свайго ўдзелу ў акцыях пратэсту, нават пры выключных абставінах.

“Як і ў папярэднія месяцы, у якія праводзілася апытаньне, - адзначае агенцтва БелТА, - у краіне захоўваецца стабільная грамадзка-палітычная сытуацыя. Паводле ІАЦ, надзеі на выхад з эканамічнай сытуацыі, якая склалася ў краіне, большасць з апытаных беларусаў зьвязваюць з рашэньнямі кіраўніка дзяржавы.

дг