http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158974

Падрыхтаваны фотаробат мужчыны, які падклаў бомбы ў Кракаве

18.07.2011


Паліцыя падрыхтавала фотаробат мужчыны, які падклаў тры бомбы ў Кракаве. Апошняя выбухнула ўчора раніцою. У выніку выбуху пацярпелі чатыры асобы. Фотаробат, які паўстаў на падставе паказаньняў сьведак, мае дзьве вэрсіі, якія крышачку паміж сабой адрозьніваюцца, паведаміла прэс-сакратар Малапольскай паліцыі Катажына Цісла.

К. Цісла: Ёсьць адрозьненьні, але як зазначаюць крыміналісты, магчыма, прычына ў тым, што фотаробаты ствараліся на падставе розных крыніц. І яны адлюстроўваюць рознае бачаньне. Людзі па-рознаму ацэньваюць іншых і па- рознаму могуць апісваць аднаго й таго ж чалавека.

Малапольскі камэндант паведаміў, што павялічыў узнагароду за інфармацыю, якая дапаможа знайсьці злачынцу. Цяпер яна складае 300 тыс. злотых (прыкладна 100 тыс. даляраў). Паліцыя вызначыла супольныя моманты адносна ахвяр і месцаў, дзе прайшлі выбухі, але пакуль гэта застаецца сакрэтнай інфармацыяй паліцыі.

яс