http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158976

Расея не прызнае Часовай нацыянальнай рады адзіным сапраўдным кіраўніцтвам Лібіі

18.07.2011

Расея не прызнае Часовай нацыянальнай рады адзіным сапраўдным кіраўніцтвам Лібіі. У пятніцу гэтую Раду прызналі дзяржавы, якія ўваходзяць у склад кантактнай групы па справах Лібіі, у тым ліку ЗША.

Кіраўнік расейскай дыпляматыі Сяргей Лаўроў зазначыў, што Масква не вырашыцца на гэты крок па простай прычыне. „Той, хто прызнаў Раду адзінай сапраўднай уладай Лібіі, выказаўся ў падтрымку адной зь некалькіх палітычных сіл у грамадзянскай вайне ў гэтай краіне”, - патлумачыў Лаўроў.

Масква заявіла, што па-ранейшаму будзе кантактаваць як з Часовай нацыянальнай радай зь сядзібай у Бэнгазі, так і з урадам у Трыпалі.

яс