Каля 3 тысячаў навабранцаў адправяцца ў бліжэйшыя дні на вайсковую службу – перадае афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва БелТА. Адпраўка маладога папаўненьня пройдзе з 19 па 26 ліпеня.
За час прызыўной кампаніі праз вайсковыя камісіі прайшлі больш за 50 тысячаў чалавек. Зь іх 30 тысячаў атрымалі адтэрміноўкі. Каля 10% зь іх – па стане здароўя, іншыя жа не патрапілі ў армію, бо паступілі на вучобу.
Вайсковую прысягу навабранцы прымуць 13 жніўня. А наступны набор у армію адбудзецца ў лістападзе гэтага году. У войска адправіцца каля 12 тысячаў чалавек. Ад гэтага году забіраць на вайсковую службу ў Беларусі будуць не ў студзені й ліпені як раней, а ў траўні й лістападзе. Рэзэрвісты будуць распачынаць сваю службу ў лістападзе – перадае дзяржаўнае інфармагенцтва.
БелТА-ап