http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159022

У Менскім гарадзкім судзе разглядаюць скаргі ажно 10 асуджаных за Плошчу

19.07.2011

Менскі гарадзкі суд разглядае касацыйныя скаргі на прысуды, вынесеныя экс-кандыдатам у прэзыдэнты Мікалаю Статкевічу й Дзьмітрыю Вусу, а таксама яшчэ 8 асуджаным па справе 19 сьнежня – перадае агенцтва БелаПАН.
 
Судовая калегія пад кіраўніцтвам Сяргея Хрыпача разглядае скаргі на прысуд  Мікалаю Статкевічу, Дзьмітрыю Вусу, Аляксандру Класкоўскаму, Арцёму Грыбкову, Аляксандру Квяткевічу, Дзьмітрыю Буланаву й Андрэю Пазьняку.

Усе яны акрамя Андрэя Пазьняка атрымалі доўгія турэмныя тэрміны. Былыя кандыдаты ў прэзыдэнты Мікалай Статкевіч і Дзьмітры Вус былі прысуджаныя да 6 і 5,5 гадоў турмы. Саміх асуджаных на разглядзе скаргаў няма. Судовая калегія адхіліла просьбу Дзьмітрыя Вуса прысутнічаць на паседжаньні.

У іншым зале Менскага гарадзкога суду адбываецца разгляд скаргаў Ірыны Халіп і Сяргея Марцалева, якіх прысудзілі да пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай, а таксама Паўла Севярынца, прысуджанага да трох гадоў абмежаваньня волі.

За працэсамі назіраюць праваабаронцы й замежныя дыпляматы – паведамляе агенцтва БелаПАН.

БелаПАН-ап