http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159034

Расея ня супраць павялічыць пастаўкі газу ў Эўропу

19.07.2011

Расея мае намер скарыстацца адмовай Нямеччыны ад атамнай энэргетыкі й павялічыць пастаўкі газу на рынкі Эўразьвязу. Газэта "Коммерсантъ" піша, што адной з галоўных тэм сёньняшніх перамоў у Гановэры прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева й канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркэль стане газавае пытаньне. Так, бакі абмяркуюць магчымасць будаўніцтва трэцяй ніткі газаправода "Паўночны паток" (Nord Stream) з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора.

вс