http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159042

У беларускіх банкаматах няма наяўных

19.07.2011

Банк «Масква-Менск» увёў ліміт на аднаразовае зьняцьцё беларускіх рублёў у памеры ня больш за 300 тысяч. У фінансавай установе гэта тлумачаць тым, што Нацбанк ня ў поўным аб’ёме задавальняе заяўкі банкаў на атрыманьне наяўных.
З такой жа праблемай сутыкнуліся і ў іншых банках – гаворыцца пра «Белінвэстбанк», «Беларусбанк» і «Белаграпрамбанк».

Чуткі пра ўвядзеньне сутачнага ліміту на зьняцьцё рублёў прымушаюць беларусаў перастрахоўвацца й зьдзяйсьняць пэрыядычныя «набегі» на банкаматы. У выніку наяўныя рублі заканчваюцца, а інкасацыя часам затрымліваецца на дзень-два. У прыватнасьці, вось ужо некалькі дзён запар не працуе большасць банкаматаў «БелСвісБанку».

Interfax/nn/вс