http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159043

Уведзена ў эксплюатацыю першая чарга вытворчай базы будучай беларускай АЭС

19.07.2011

Уведзена ў эксплюатацыю першая чарга вытворчай базы будучай беларускай АЭС, паведаміў галоўны інжынер дзяржустановы "Дырэкцыя будаўніцтва АЭС" Анатоль Бондар сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску. Гэта так званая стартавая пляцоўка разам з адміністрацыйна-бытавым корпусам для першых падрадчыкаў-будаўнікоў, якія будуць працаваць на гэтай базе.

Паводле слоў Бондара, вытворчая база ствараецца з мэтай забясьпечыць работы па будаўніцтве станцыі. На Астравецкай пляцоўцы таксама вядзецца дапрацоўка гэтак званай піянернай базы. Гэта прыёмка абсталяваньня, матэрыялаў, забесьпячэньне выкананьня работ па будаўніцтве жыльлёвага фонду й жыльлёвай інфраструктуры ў гарадзкім пасёлку Астравец. Уся гэта аб'яднаная вытворчая база знаходзіцца недалёка ад чыгуначнай станцыі Гудагай.

БелаПАН