http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159044

І.Халіп будзе абскарджваць прысуд

19.07.2011

Жонка кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2010 года Андрэя Саньнікава, журналістка Ірына Халіп мае намер абскардзіць вынесены ёй прыгавор у Вярхоўным судзе, а затым зьвярнуцца ў Камітэт ААН па правах чалавека. Пра гэта яна заявіла сёньня журналістам пасьля заканчэньня разгляду касацыйнай скаргі ў Менскім гарадзкім судзе.
Нагадаем, сёньня Менгарсуд пакінуў без зьмяненьняў прыгаворы Халіп (два гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прыгавору на два гады), Паўлу Севярынцу (тры гады абмежаваньня свабоды з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу) і Сяргею Марцалеву (два гады пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам на два гады).

БелаПАН