http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159089

Дзяўчыну з плякатам «ШОС» асудзілі на суткі

20.07.2011

Натальлю Прадзед, якая выйшла ў аўторак да сядзібы Менгарвыканкаму з плякатам «ШОС», асуджаная на суткі. Суд адбыўся ўчора, ноч дзяўчына правяла ў ізалятары на Акрэсьціна.

Аднаасабовай акцыяй пратэсту дзяўчына хацела выказаць свой пратэст супраць парушэньня правоў чалавека ў рэспубліцы, а таксама хацела прыцягнуць увагу грамадзкасьці да гамафобіі чыноўнікаў, уключаючы кіраўніка дзяржавы. Пасьля таго, як яна разгарнула плякат, да яе падбеглі некалькі людзей у цывільным, пасадзілі ў аўтамабіль і павезьлі.
 
Першапачаткова ў Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт быў пададзена заяўка на правядзеньне акцыі супраць гамафобіі чыноўнікаў і асабіста Аляксандра Лукашэнкі, аднак гарвыканкам адмовіў у правядзеньні пікету.

дг