http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=159091

Генпракурор: праваахоўнікі на несанкцыянаваных акцыях павінны быць у форме

20.07.2011

Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч заявіў сёньня, што падчас працы на несанкцыянаваных акцыях супрацоўнікі ворганаў унутранных справаў павінны быць у форме.

Пра гэта генпракурор сказаў падчас прэс-канфэрэнцыі ў Менску. Журналісты цікавіліся дзеяньнямі супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў у цывільным, якія затрымліваюць грамадзян без прад'яўленьня абвінавачваньняў і сваіх дакумэнтаў.

Рыгора Васілевіч адзначыў, што часам могуць быць выключэньні “ў залежнасьці ад задач”. Аднак ён не сумняецца, што міліцыянты "павінны папярэджваць, што парушаецца парадак, калі ён парушаецца".

Генпракурор выказаў упэўненасьць, што “сытуацыя ў пляне выкананьня заканадаўства будзе выраўнівацца”.

дг